Шкода ад пажараў у Беларусі склала 6,7 млн. даляраў

16.08.2010 11:50
Архив Редакция

У першым паўгоддзі 2010 года ў Беларусі адбылося 4476 пажараў, шкода ад якіх склала 20,3 млрд. рублёў (6,7 млн. даляраў). На пажарах загінула 538 чалавек, 264 чалавекі атрымалі траўмы. Больш за 2% загінулых і траўмаваных — непаўнагадовыя, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

87,8% пажараў адбылося ў жылых памяшканнях. Адной з асноўных прычынаў пажараў з’яўляецца неасцярожнае абыходжанне з агнём. У першым паўгоддзі 2010 года па гэтай прычыне адбылося дзве тысячы пажараў (44,7% ад агульнай колькасці), з іх 1898 пажараў (42,4%) — у жыллёвым фондзе.

У той жа час за аналагічны перыяд мінулага года адбылося 4936 пажараў, шкода ад якіх склала 21,7 млрд. рублёў, перадае АФН.

Як паведамляе міністэрства па надзвычайных сітуацыях, за адны толькі мінулыя суткі (15 жніўня) па рэспубліцы адбылося 32 пажары, шкода ад якіх склала 92,9 млн. рублёў. Супрацоўнікі МНС выратавалі двух чалавек, тры чалавекі атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.

Как вам новость?
Головоломки