Школьнікі хацелі здаць на металалом літы плот Быхаўскай лякарні

19.10.2010 14:58
Архив Редакция

У Магілёўскай вобласці з тэрыторыі Быхаўскай раённай лякарні школьнікі выкралі літы плот на суму больш за шэсць мільёнаў рублёў. Падлеткі збіраліся здаць плот на металалом і зарабіць грошай, паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Як стала вядома карэспандэнту Тэлеграфа, 16 кастрычніка каля 23:55 школьнікі выкралі з тэрыторыі цэнтральнай райлякарні, размешчанай па вуліцы Максіма Багдановіча, 43 элементы фігурнага плота.

Супрацоўнікі Быхаўскага РАУС знайшлі і вярнулі плот медустанове.

Шаснаццацігадовы падлетак, жыхар вёскі Мокрае, затрыманы. У дачыненні да ягонага 15-гадовага саўдзельніка, жыхара вёскі Палянінавічы, мера спынення не выбіралася.

Па гэтым факце 18 кастрычніка папярэднім расследаваннем узбуджаная крымінальная справа па арт. 205 ч. 2 КК Беларусі «Крадзеж».

Как вам новость?