Шматко: РФ не перагледзіць кантракты па газе з Беларуссю

22.04.2010 12:58
Архив Редакция

Дамоўленасці Расіі і Украіны па газе не стануць нагодай для перагляду аналагічных кантрактаў з іншымі партнёрамі Расіі, сярод якіх Беларусь і іншыя краіны СНД. Такую заяву зрабіў 22 красавіка кіраўнік міністэрства энергетыкі Расіі Сяргей Шматко. "Нашы перамовы з Украінай завершаны паспяхова і не думаю, што яны паўплываюць на перагляд узаемаадносін з іншымі партнёрамі", — сказаў расійскі міністр.

Па словах Сяргея Шматко, Расія не «будзе пераглядаць практыку ейных ўзаемаадносін з іншымі дзяржавамі, і не будзе рэагаваць на такія запыты», паведамляе агенцтва РІА «Новости».

Міністр энергетыкі заявіў, што Расія будзе будаваць далей свае стасункі, зыходзячы з нацыянальных інтарэсаў і камерцыйнай мэтазгоднасці. «Па Украіне ў свой час назапасілася вялікая колькасць пытанняў, цяпер яны адрэгуляваны, — адзначыў Сяргей Шматко. — Цяпер пытанні, звязаныя з гарантаваным транзітам газу праз Украіну, і пытанні ўзаемадзеяння з ёй у энергетычнай сферы носяць комплексны характар».

Расійскі міністр выказаў задаволенасць тым, што сённяшні ўзровень перамоваў з новым кіраўніцтвам Украіны дае Расіі ўсе шанцы лічыць, што дзве краіны знаходзяцца «на добрым шляху фармавання доўгатэрміновага стратэгічнага партнёрства ў энергетычнай сферы».

Як раней паведамляў Тэлеграф, 21 красавіка прэзідэнты Расіі і Украіны Дзмітры Мядзведзеў і Віктар Януковіч дамовіліся пра падаўжэнне тэрміна знаходжання Чарнаморскага флоту РФ у Крыме на 25 гадоў. У якасці адказу на гэты крок украінскага боку Расія паабяцала Украіне зніжкі на газ каля 30%.

Как вам новость?
Головоломки