Шпілеўскі: праблемы ў Мытным саюзе актыўна вырашаюцца

14.10.2010 14:55
Архив Редакция

Пры фармаванні Мытнага саюза Беларусі, Расіі і Казахстана ўзнікаюць праблемы, якія паспяхова вырашаюцца, заявіў старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэту Беларусі Аляксандр Шпілеўскі. "Хачу адзначыць, што фармаванне МС праходзіць пры актыўным выяўленні праблемных пытанняў, іх вырашэнні на ўсіх узроўнях — ад экспертаў да кіраўнікоў мытных службаў", — адзначыў 14 кастрычніка кіраўнік ДМК.

Па словах кіраўніка ведамства, два тыдні таму ў ходзе трохбаковай сустрэчы мытныя органы разгледзелі і прынялі рашэнні па 17 праблемах. Праз два тыдні запланаваная чарговая сустрэча ў фармаце кіраўнікоў мытных службаў тройкі. «У такім рэжыме будзем працаваць і далей, пакуль ёсць пытанні для абмеркавання і хутчэйшага іх вырашэння», — адзначыў Аляксандр Шпілеўскі.

Нацыянальнае заканадаўства дзяржаў-членаў МС ў галіне мытнай справы трансфармуецца пад прававыя нормы Мытнага кодэксу, падкрэсліў старшыня ДМК Беларусі. Кіраўнік ведамства таксама адзначыў, што мытная служба Беларусі рэалізавала комплекс мераў, накіраваных на зніжэнне выдаткаў бізнэсу пры знешнеэканамічнай дзейнасці, у тым ліку часовых і фінансавых выдаткаў пры мытным афармленні, перадае БелТА.

Сёння ў Беларусі, па дадзеных ДМК, колькасць дакументаў, што афармляюцца за суткі ў электронным выглядзе, складае ў сярэднім 2,2 тыс. адзінак. Каля 90% усіх экспартных і 10% імпартных паставак аформленыя з прымяненнем электроннай дэкларацыі. Больш за 90% часовага вывазу таксама афармляецца ў электронным выглядзе, рээкспарту — 25%, колькасць зарэгістраваных электронных статыстычных дэкларацыяў — 40%.

Па словах Аляксандра Шпілеўскага, далейшае развіццё электроннага дэкларавання ў Беларусі рэалізуецца ў рамках праекту «Электронная мытня». ДМК Беларусі плануе вырашыць задачу прымянення электронных дакументаў пры ўзаемадзеянні з Федэральнай мытнай службай Расіі і Камітэтам мытнага кантролю мінфіна Казахстана. Гэта дазволіць пацвярджаць фактычны вываз экспартных тавараў праз знешнюю мяжу Мытнага саюза.

Как вам новость?
Головоломки