Штабы Рымашэўскага створаны ў 32 гарадах Беларусі

01.09.2010 15:51
Архив Редакция

Прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта ад Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Віталь Рымашэўскі скончыў аб'езд рэгіёнаў Беларусі, пачаты ім 24 ліпеня. У цэлым Віталь Рымашэўскі аб'ехаў больш за 30 гарадоў з мэтай падрыхтоўкі да перадвыбарчай кампаніі. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе БХД. Па выніках аб'езду перадвыбарчыя штабы былі створаны ў 32 гарадах краіны.

На 1 верасня перадвыбарчыя штабы дзейнічаюць у Віцебску, Полацку, Наваполацку, Оршы, Коханаве, Шаркаўшчыне, Докшыцах, Мёрах, Паставах, Лепелі, Глыбокім, Магілёве, Бабруйску, Асіповічах, Клічаве, Горках, Гомелі, Калінкавічах, Мазыры, Светлагорску, Буда-Кашалёве, Рэчыцы, Берасці, Баранавічах, Кобрыне, Горадні, Лідзе, Свіслачы, Мастах, Ваўкавыску, Слоніме, Мінску.

У кожным горадзе палітык праводзіў сустрэчы з актывам БХД, прадстаўнікамі цэркваў і грамадскіх арганізацыяў, моладдзю. Таксама Рымашэўскі прымаў удзел у адукацыйных семінарах для лідараў арганізацыі.

Да пачатку прэзідэнцкай кампаніі БХД плануе стварыць перадвыбарчыя штабы Віталя Рымашэўскага яшчэ, па меншай меры, у 20 гарадах краіны.

Акрамя таго, як паведамілі ў БХД, 12 верасня ў Мінску пройдзе перадвыбарная канферэнцыя і рэгістрацыйны з’езд Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі. Акрамя пытання рэгістрацыі на ім будзе зацверджана перадвыбарная стратэгія і палітычная платформа ў кампаніі 2010-2011 гадоў, а таксама прынятае канчатковае рашэнне адносна вылучэння Віталя Рымашэўскага ў якасці кандыдата на пасаду прэзідэнта Беларусі ад БХД.

Как вам новость?
Головоломки