Штанге: Беларусь павінна заняць другое месца ў групе

31.08.2010 16:26
Архив Редакция

3 верасня адбудзецца першы матч зборнай Беларусі па футболе на адборачным турніры да чэмпіянату Еўропы 2012 года. Супернікам беларускай каманды будзе зборная Францыі. На думку галоўнага трэнера беларускай дружыны Бернда Штанге, каманда цалкам можа скласці канкурэнцыю любому суперніку, акрамя таго, яна павінна заняць другое месца ў групе.

«Мы пачынаем адборачны цыкл з двума асноўнымі супернікамі па групе — Францыяй і Румыніяй. Згодна з наяўнай у мяне інфармацыі, усе гульцы, выкліканыя на гэтыя матчы, здаровыя і гатовыя выйсці на поле. Разумеем, што ў будучым матчы з французамі мы не фаварыты. Але наш футбол развіваецца, і настала пара ўвасобіць гэта ў вынік», — заявіў Бернд Штанге, перадае «Беларускі партызан».

Ён таксама адзначыў, што французы будуць гуляць агрэсіўна, каб «змыць сваю ганьбу, вярнуць сабе аблічча». «Але каманда ў суперніка не згуляная, і ў гэтым наш шанец. Мы павінны іх паважаць, але не баяцца», — заявіў галоўны трэнер.
 
Па ягоных словах, на дадзены момант усе наймацнейшыя беларускія футбалісты набралі добрую форму, у беларускай зборнай падабраўся добры склад, здольны вырашаць вялікія задачы. Тым не менш, канчаткова склад каманды на гульню з французамі вызначыцца не раней за вечар 2 верасня.

Как вам новость?
Головоломки