Штанге назваў склад зборнай Беларусі на матч з Літвой

03.08.2010 09:58
Архив Редакция

Галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе Бернд Штанге назваў імёны гульцоў, выкліканых для ўдзелу ў таварыскім матчы супраць каманды Літвы, які адбудзецца 11 жніўня ў Коўне.

Брамнікі: Юры Жаўноў («Зеніт», Санкт-Пецярбург), Антон Амельчанка («Растоў», Растоў-на-Доне), Сяргей Верамко (БАТЭ, Барысаў).

Абаронцы: Ігар Шытаў, Сяргей Сасноўскі, Аляксандр Юрэвіч, Максім Бардачоў (усе — БАТЭ, Барысаў), Дзмітрый Молаш («Сібір», Новасібірск), Сяргей Амельянчук («Церак», Грозны), Аляксандр Мартыновіч («Краснадар», Краснадар) .

Паўабаронцы: Ян Цігараў («Металург», Запарожжа), Аляксандр Кульчы («Растоў», Растоў-на-Доне), Аляксандр Глеб («Барселона», Іспанія), Антон Пуціла, Сяргей Кісляк (абодва — «Дынама», Мінск), Вячаслаў Глеб («Шеньджень Рубі», Кітай), Сяргей Крывец («Лех», Польшча).

Нападнікі: Віталь Кутузаў («Бары», Італія), Віталь Радзівонаў (БАТЭ, Барысаў), Сяргей Карніленка («Томь», Томск).

Таварыскі матч Літва-Беларусь адбудзецца 11 жніўня ў Коўне. Пачатак у 18:10.

Как вам новость?
Головоломки