Шумчанка: бізнэс не будзе будаваць піўныя кавярні праз недавер уладам

08.04.2010 14:23
Архив Редакция

Старшыня РГА «Перспектыва» Анатоль Шумчанка лічыць, што беларускі бізнэс не будзе ў бліжэйшай перспектыве займацца будаўніцтвам піўных кавярань. Эксперт упэўнены, што з эканамічнага пункта гледжання гэта перспектыўны бізнэс, да развіцця якога ёсць цікавасць з боку прыватнікаў, але бізнэс у Беларусі проста не давярае дзяржаве.

«Наіўна чакаць, што пасля ліквідацыі шапікаў (каб яны не стваралі канкурэнцыю ўніверсамам) прыватны бізнэс раптам пабяжыць адкрываць кавярні і пабы. Дзе гарантыя, што пасля адкрыцця такіх аб’ектаў універсамы і іх лобі ў мінгандлю не знойдуць спосаб зачыніць і іх. Напрыклад, з прычыны антысанітарыі, якая будзе выяўляцца ў тым, што людзі п’юць піва прама на беразе ракі», — адзначыў прадпрымальнік.

Па меркаванні эксперта, цяпер пытанне з развіццём сеткі піўных рэстаранаў, кавярань і пабаў не стаяла б так востра, калі б у свой час былым уладальнікам шапікаў наўзамен дэмантаваных аб’ектаў прапанавалі будаваць такія ўстановы і стварылі б адпаведныя ўмовы, паведамляюць «Беларускія навіны».

Анатоль Шумчанка таксама лічыць, што ў сённяшніх умовах адкрыццё кавярань і рэстаранаў выглядае ўтопіяй. «Вырваць у службоўцаў кавалак зямлі, каб пабудаваць на ім аб’ект харчаванняі, практычна нерэальна. Выдаткі тых, каму гэта атрымоўваецца, ацэньваюцца ў некалькі дзясяткаў тысяч даляраў», — падкрэсліў аналітык.

Как вам новость?