Шумчанка: прадпрымальнікам у Беларусі патрэбны канкрэтны закон

09.04.2010 13:54
Архив Редакция

Кіраўнік грамадскага аб'яднання «Перспектыва» Анатоль Шумчанка паведаміў, што для індывідуальных прадпрымальнікаў у Беларусі неабходна распрацаваць "канкрэтны закон, каб узаконіць іх дзейнасць". "Сёння ў нас ёсць закон пра малы бізнэс. Але ён нейкі рамачны. А мы жадаем, каб была канкрэтна ўзаконена дзейнасць індывідуальных прадпрымальнікаў", — сказаў эксперт.

Па словах Анатоля Шумчанкі, «Перспектыва» будзе працягваць «ваяваць за правы прадпрымальнікаў». «Мы маем намер у першую чаргу ўздымаць пытанне, звязанае з наёмнымі асобамі. І, калі ён вырашацца не будзе, збіраемся ініцыяваць збор подпісаў пад стварэнне закона пра індывідуальную прадпрымальніцкую дзейнасць», — цытуе Euramost.org словы лідара аб’яднання.

«Літаральна ўчора мы атрымалі адказ на наш зварот у міністэрства эканомікі, у якім гаворыцца, што пытанне пра дазвол ізноў наймаць наёмных працоўных не з ліку сваякоў прапрацоўваецца, — распавёў Анатоль Шумчанка. — Але больш канкрэтнай і поўнай інфармацыі пакуль няма. Больш за тое, да гэтага нам казалі катэгарычнае «не». Магчыма, перад нейкімі электаральнымі падзеямі штосьці і адбудзецца».

Кіраўнік «Перспектывы» таксама паведаміў, што прадпрымальнікі «выдаткавалі нямала сіл на рашэнне праблемы наймання працаўнікоў, правялі не адзін мітынг з гэтай нагоды, не адзін страйк і спыняцца не збіраюцца». «Мы будзем уздымаць гэта пытанне, пакуль справа не ссунецца з мёртвай кропкі», — падкрэсліў Анатоль Шумчанка.

Как вам новость?
Головоломки