Шушкевіч: Беларусь залежыць ад Лукашэнкі, пад уладай якога агідна знаходзіцца

16.07.2010 15:28
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка не можа быць гарантам захавання незалежнасці Беларусі. Такое меркаванне выказаў старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Станіслаў Шушкевіч. "Беларусь не незалежная. Яна залежыць ад такіх людзей, пад уладай якіх агідна знаходзіцца. Але мы не быдла. Нас такі чалавек як Лукашэнка не можа прывесці да сапраўднай незалежнасці", — заявіў Станіслаў Шушкевіч.

«Гарантам незалежнасці не можа быць чалавек, які не ведае беларускай культуры, беларускай гісторыі, супрацьстаіць беларускай мове і падтрымлівае толькі тых, хто па-халуйску яму служыць і цяпер робіць заявы аб тым, што няма больш нікога, хто можа захаваць Беларусь незалежнай, — цытуе экс-старшыню Вярхоўнага Савета Беларусі сайт АДС.

На думку лідара БСДГ, пасля таго як у апошні час адносіны паміж беларускім і расійскім кіраўніцтвам пахаладнелі, «праўладныя паліттэхнолагі пачалі культываваць у Беларусі антырасійскія настроі». Хаця, на думку палітыка, Беларусь і Расія не могуць быць ворагамі, бо двум народам «вызначана лёсам быць суседзямі».

Как вам новость?
Головоломки