Шушкевіч: Дзень Волi — самае вялікае свята для Беларусі

26.03.2010 09:09
Архив Редакция

Экс-старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі Станіслаў Шушкевіч лічыць, што калі ў Беларусі "да ўлады прыйдуць адукаваныя людзі, Дзень Волi стане самым галоўным святам у годзе для краіны". "Я дасканала разабраўся, што азначае для гісторыі Беларусі дзень 25 сакавіка 1918 года, гадоў 20 таму. Я зразумеў, што гэта самае вялікае свята беларускай дзяржаўнасці", — сказаў палітык.

«Нядобразычліўцы зрабілі ўсё, каб людзей, якія абвясцілі незалежнасць Беларусі, забыліся ці лічылі здраднікамі. Але іх высновы — глупства», — цытуе прэс-цэнтр «Хартыі 97» словы Станіслава Шушкевіча.

У тым, што 25 сакавіка 1918 года з’яўляецца адной з самых важных дат у гісторыі Беларусі, перакананы і сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Павел Севярынец. «Гэта дзень, калі беларусы абвясцілі сваю дзяржаўную незалежнасць пасля двухсотгадовага каланіяльнага існавання ў Расійскай імперыі, дзень адраджэння», — адзначыў старшыня БХД.

У сваю чаргу, лідар Партыі БНФ Аляксей Янукевіч называе 25 сакавіка «найважнейшым святам, сапраўдным днём незалежнасці, з якога пачынаецца адлік сучаснай дзяржаўнасці». «Незалежнасць Беларусі была здабыта ў барацьбе. Тыя, хто сёння выйдуць у цэнтр сталіцы пад нацыянальнымі бела-чырвона-белымі сцягамі, пацвердзяць, што ідэалы незалежнасці не забыты, што яны будуць абаронены», — сказаў апазіцыйны палітык.

Как вам новость?
Головоломки