Шушкевіч: Мілінкевіч учыняе здраду ў справе апазіцыі

06.05.2010 12:47
Архив Редакция

Былы спікер Вярхоўнага Савета Беларусі Станіслаў Шушкевіч падверг рэзкай крытыцы Аляксандра Мілінкевіча, які заявіў надоечы пра пачатак сваёй прэзідэнцкай кампаніі. "Мілінкевіч учыняе самую сапраўдную здраду ў нашай апазіцыйнай справе. Ён фактычна легітымізуе беларускую ўладу", — заявіў Станіслаў Шушкевіч.

«Цяпер у Выбарчым заканадаўстве вялікіх зменаў не адбылося, а ўсё засталося па-ранейшаму. У такіх умовах ісці на выбары з яго згаворлівасцю і прымітыўным падначаленнем уладзе проста нельга. На жаль, я доўгія гады лічыў Аляксандра Мілінкевіча вельмі прыстойным чалавекам, але цяпер маё стаўленне да яго змянілася», — цытуе Станіслава Шушкевіча Euramost.org.
«Я лічыў, што беларуская дэмакратычная супольнасць (у тым ліку, і Рух «За Свабоду») зробіць акцэнт на адной агульнапрызнанай кандыдатуры — прыстойнай і рашучай, — заявіў былы старшыня парламента. — Такіх у нас хапае кандыдатаў, хоць іх зваць не буду. Але вось я вярнуўся нядаўна з Польшчы, дзе зноў дазнаюся, што Мілінкевіч па-ранейшаму выдае сябе ў Еўропе за галоўнага лідара беларускай апазіцыі. Але навошта ж хлусіць?»
Палітык адзначыў, што з тых, хто мае намер балатавацца, найдужэйшым кандыдатам ён бачыць Андрэя Саннікава. «Ён — чалавек адукаваны, у маім перакананні — высокамаральны. Я яго доўга не разумеў, быў катэгарычна супраць яго, але на сённяшні дзень лепшага я не бачу», — сказаў Станіслаў Шушкевіч.

Как вам новость?
Головоломки