Шушкевіч просіць праіндэксаваць ягоную пенсію ў 1,07 даляра

31.05.2010 08:59
Архив Редакция

Лідар Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады Станіслаў Шушкевіч, які ў 1991-1994 гадах узначальваў Вярхоўны савет, звярнуўся з адкрытым лістом да вышэйшых асобаў дзяржавы з просьбай вырашыць пытанне з індэксацыяй яго пенсіі.

Вярхоўны савет 12-га склікання прыняў закон пра яго пажыццёвае пенсійнае забеспячэнне. «Мая пенсія, як вышэйшай службовай асобы Беларусі, была прымальнай, хаця ў параўнанні і не дасягала ўзроўню сённяшніх пенсій звычайных дэпутатаў», — цытуе Станіслава Шушкевіча БелаПАН.
У 1997 годзе прэзідэнтам быў падпісаны ўказ пра парадкаванне пенсій за спецыяльныя заслугі перад народам. У адпаведнасці з ім Станіславу Шушкевічу была прызначана пенсія ў памеры 3 200 рублёў. «Менавіта такую пенсію — 3 200 рублёў — я і атрымліваю сёння», — сказаў палітык. Па курсе Нацбанка гэта сума складае 1,07 даляра.
Палітык не асабліва верыць, што ягоная просьба будзе вырашана станоўча. «Калі б у нас была прававая дзяржава, усё вырашылася б элементарна. Але ў нас прававая дзяржава ў рамках дыктатуры», — заявіў Станіслаў Шушкевіч.

Как вам новость?
Головоломки