Шушкевіч: Раманчук — здраднік, Мілінкевіч — падсадная качка

21.03.2011 10:05
Архив Редакция

Экс-кіраўнік Вярхоўнага Савета Беларусі Станіслаў Шушкевіч выказаў абурэньне ў сувязі з запрашэннем экс-кандыдатаў у прэзідэнты Аляксандра Мілінкевіча і Яраслава Раманчука на канферэнцыю "Як дэмакратызаваць Беларусь?", якая адбудзецца 23 сакавіка ў Варшаве. У прыватнасці, ён заявіў, што Яраслаў Раманчук з'яўляецца здраднікам, а Аляксандр Мілінкевіч - "падсадной качкай" улады.

«Я пра такіх, калі можна сказаць, «палітыках» як Раманчук наогул гаварыць не хачу. Баязлівец і здраднік, не кажучы ўжо пра тое, што непісьменны эканаміст. Яго шчасце, што я не заўважыў, што ён ехаў са мной днямі ў адным вагоне ў Вільню, інакш бы абавязкова плюнуў бы яму ў твар. Прадаць ўсіх, уключаючы свайго кіраўніка Анатоля Лябедзьку, шэфа партыі, ўзвесці паклёп на кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава і яго жонку Ірыну Халіп… І цяпер яны ў турме, а гэты здраднік раз’язджае па канферэнцыях. Яму каяцца трэба за тое, што ён зрабіў, усё жыццё!», — лічыць Станіслаў Шушкевіч, перадае сайт «Хартыі 97».

«Шкада, што арганізатары не разабраліся, з кім маюць справу. Мілінкевіч, зруйнаваў Партыю БНФ, а затым АГП, працуе як «падсадная качка» Лукашэнкі (прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі — Тэлеграф) са сваімі прапановамі ўпісацца ў дыктатуру, толькі б нічога ў краіне не змяняць. Як можна было запрашаць такіх людзей абмяркоўваць такія важныя пытанні? Гэта амаральна і абразліва для беларускага народа», — падкрэсліў экс-кіраўнік ВС Беларусі.

Раней, як паведамляў Тэлеграф, Станіслаў Шушкевіч заяўляў, што кіраўніцтва Расіі павінна было больш рашуча адрэагаваць на разгон мітынгу ў Мінску 19 снежня і масавыя арышты апазіцыянераў. «Можа быць лепш было б замест таго, каб уводзіць войскі ў нейкія краіны, якія заявілі аб сваёй самастойнасці, увесці расійскія войскі ў Беларусь, каб там паклапаціцца аб тым, каб былі захаваны чалавечыя жыцці і здароўе», — адзначыў палітык.