Шувалаў: дакументы па АЭП павінны быць гатовыя да студзеня 2011 года

05.07.2010 15:46
Архив Редакция

Поўны пакет пагадненняў, якія фармуюць Адзіную эканамічную прастору (АЭП) Мытнага саюза, павінен быць гатовы да першага студзеня 2011 года і ўступіць у сілу не пазней за першага студзеня 2012 года. Пра гэта пятага ліпеня заявіў першы віцэ-прэм'ер Расіі Ігар Шувалаў.

«Прынята рашэнне аб тым, што ўрады трох дзяржаў распачнуць меры для актывізацыі працы, каб да першага студзеня 2011 года былі распрацаваны ўсе пагадненні, якія фармуюць АЭП», — сказаў першы намеснік прэм’ер-міністра Расіі па выніках паседжання Міждзяржсавета ЕўрАзЭС, перадае РИА «Новости».

Ігар Шувалаў нагадаў таксама, што першапачаткова існавала дамоўленасць аб тым, што да пачатку наступнага года будзе падрыхтавана толькі частка пагадненняў аб фармаванні АЭП.

Шувалаў: Расія ў найбліжэйшыя тыдні можа зняць рознагалоссі з СГА

Акрамя таго, першы віцэ-прэм’ер Расіі паведаміў, што Расія ўжо ў найбліжэйшыя тыдні можа ўрэгуляваць усе рознагалоссі з СГА. «У Расійскай Федэрацыі засталася найменшая колькасць рознагалоссяў з нашымі гандлёвымі партнёрамі, мы зыходзім з таго што ў нас ёсць усе магчымасці ў найбліжэйшыя тыдні гэтыя рознагалоссі зняць», — сказаў Ігар Шувалаў, паведамляе Reuters.

«І тое, як тактычна затым завяршыць працэс уступлення, вызначаць прэзідэнты Расіі, Казахстана і Беларусі», — дадаў першы намеснік прэм’ер-міністра Расіі, кажучы пра тое, што краіны Мытнага саюза маюць намер уступаць у СГА разам.

Да гэтага, як перадаваў Тэлеграф, прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў таксама паведаміў пра тое, што Беларусь, Расія і Казахстан будуць уступаць у Сусветную гандлёвую арганізацыю на кансалідаванай аснове, як і меркавалася раней.

Как вам новость?
Головоломки