Шувалаў: дамовы па АЭП Мытнага саюза будуць у маі

02.04.2010 17:16
Архив Редакция

Першы віцэ-прэм'ер Расіі Ігар Шувалаў другога красавіка падчас сустрэчы з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам паведаміў, што першы пакет дакументаў з 14 дамоў па фармаванні Адзінай эканамічнай прасторы Мытнага саюза прадставяць 21 мая гэтага года на сустрэчы кіраўнікоў урадаў у Маскве. "Мы паспрабуем прапанаваць сур'ёзныя канцэптуальныя рашэнні", — сказаў Ігар Шувалаў.

Па словах першага намесніка прэм’ер-міністра Расіі, цяпер вядзецца праца «па канцэпцыі найважнейшых дамоў, якія лягуць у аснову АЭП», паведамляе БелТА.

Прэзідэнты Беларусі, Казахстана і Расіі на сустрэчы 27 лістапада ў Мінску паставілі перад урадамі сур’ёзную, амбіцыйную задачу па фармаванні Адзінай эканамічнай прасторы, — нагадаў Ігар Шувалаў. — Гэта праца ў Еўрасаюзе заняла дзесяцігоддзі, а перад намі пастаўлена задача правесці яе за два гады і правесці паспяхова».

Закрануўшы тэму двухбаковых адносін Мінска і Масквы, першы віцэ-прэм’ер РФ запэўніў, што «паміж Беларуссю і Расіяй няма невырашальных праблем», таксама адзначыўшы пры гэтым зацікаўленасць у павелічэнні беларускага экспарту ў Расію.

«Па даручэнні прэзідэнта Расіі Дзмітрыя Мядзведзява мне неабходна было наведаць усе краіны СНД, паколькі мы рыхтуем у Маскве восьмага мая нефармальны саміт, — адзначыў першы віцэ-прэм’ер РФ у гутарцы з Аляксандрам Лукашэнкам. — Мы завяршаем цыкл паездак у Мінску і лічым, што ў гэтым ёсць вызначаны сэнс. Для нас Беларусь не проста партнёр па СНД, а партнёр па Саюзнай дзяржаве, якую мы разам будуем».

Ігар Шувалаў таксама падзякаваў беларускаму лідару і ўсім беларусаў за спачуванні ў сувязі з тэрактамі ў маскоўскім метро. «Нам вельмі важна, што гэтыя спачуванні нашага найбліжэйшага саюзніка, важнага партнёра і проста блізкіх людзей», — сказаў першы намеснік прэм’ер-міністра РФ, дадаўшы, што расійскае кіраўніцтва разлічвае зрабіць усё магчымае, каб вінаватыя былі пакараны своечасова.

Как вам новость?
Головоломки