Шувалаў: Мытны саюз не нашкодзіць СГА і ЕС

17.06.2010 16:03
Архив Редакция

Базавыя дакументы Мытнага саюза Беларусі, Расіі і Казахстана не супярэчаць базавым дакументам Сусветнай гандлёвай арганізацыі і Еўрасаюза. Пра гэта 17 чэрвеня заявіў першы віцэ-прэм'ер Расіі Ігар Шувалаў, каментуючы рэзалюцыю Еўрапарламента аб тым, што Мытны саюз можа стаць перашкодай для далучэння Расіі да СГА.

Па словах Ігара Шувалава, асноўныя базавыя дакументы па фармаванні Мытнага саюза былі ўзятыя з базавых дакументаў Еўрасаюза, паведамляе РИА «Новости». Першы намеснік прэм’ер-міністра Расіі таксама адзначыў, што і статутныя дакументы Мытнага саюза адпавядаюць прынцыпам Еўрасаюза і СГА.

Як ужо перадаваў Тэлеграф, прадстаўніца ЕС па знешняй палітыцы і бяспецы Кэтрын Эштан, выступаючы 16 чэрвеня перад дэпутатамі Еўрапарламента ў Страсбургу, заявіла, што Мытны саюз выклікае ў Еўрасаюзе пэўную заклапочанасць. Пры гэтым Кэтрын Эштан не стала раскрываць прычыны гэтай «заклапочанасці».

Пры гэтым, па словах прадстаўніцы ЕС па знешняй палітыцы і бяспецы, Еўрасаюз падтрымлівае імкненне Расіі да хутчэйшага ўступлення ў СГА. «У цяперашні час палітычныя намеры ў адносінах да свабоднага гандлю павінны перайсці ў практычную плоскасць», — заяўляла Кэтрын Эштан.

Как вам новость?