Шувалаў: пытанне нафтавых пошлін будуць вырашаць Мядзведзяў і Лукашэнка

02.04.2010 17:58
Архив Редакция

Расійскі віцэ-прэм'ер Ігар Шувалаў заявіў падчас візіту ў Мінск, што рашэнне па далейшым спагнанні Расіяй экспартных пошлін на вырабляныя ў Беларусі нафтапрадукты будуць прымаць прэзідэнты дзвюх краін. Па словах намглавы ўрада РФ, гэта пытанне "грунтоўна абмяркоўвалася" на яго сустрэчы з беларускім лідарам Аляксандрам Лукашэнка.

«Мы паглядзелі на тое, як гэтыя пытанні ўрэгуляваны з прававога пункта гледжання і якое эканамічнае значэнне маюць для эканомік абедзвюх дзяржаў, дамовіліся пра тое, што вызначаную працу правядуць эксперты і далей пытанне будзе абмяркоўвацца на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў і кіраўнікоў урадаў», — распавёў Ігар Шувалаў, перадае БелТА.

Як удакладніў расійскі віцэ-прэм’ер, на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам другога красавіка абмяркоўваліся «некаторыя аспекты ўвядзення экспартных пошліны». «Мы прадставілі свой пункт гледжання, атрымалі больш дэталёвую пазіцыю Беларусі. Дамовіліся, што будуць працаваць эксперты і рыхтаваць сустрэчу на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў, каб больш дэталёва абмеркаваць гэта пытанне», — паведаміў намглавы ўрада Расіі.

Как вам новость?
Головоломки