Шувалаў прадракае новыя гандлёвыя спрэчкі ў Мытным саюзе

25.03.2010 14:50
Архив Редакция

Першы віцэ-прэм'ер Расіі Ігар Шувалаў не выключае ў далейшым узнікнення гандлёвых спрэчак паміж Беларуссю, Расіяй і Казахстанам, нават нягледзячы на стварэнне трыма дзяржавамі Мытнага саюза і фармаванне Адзінай эканамічнай прасторы. Такі пункт гледжання намглавы ўрада РФ выказаў у кулуарах міжнароднай канферэнцыі "Тэхрэгуляванне-2012: інструментар фармавання Адзінай эканамічнай прасторы".

Па меркаванні Ігара Шувалава, «спрэчкі будуць, але яны будуць накіраваны ў цывілізаванае рэчышча». «Бар’еры паміж трыма дзяржавамі будуць здымацца, але ў кожнага з іх — і ў рамках Мытнага саюза, і ў рамках АЭП — будзе магчымасць прымаць ахоўныя меры, у прыватнасці па пытаннях субсідавання асобных галін эканомікі», — адзначыў расійскі віцэ-прэм’ер, паведамляе БелТА.

У той жа час віцэ-прэм’ер Беларусі Андрэй Кабякоў заявіў, што ў фармаце Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы краіны-ўдзельніцы  плануюць выбудаваць наднацыянальную сістэму, якая дазволіць цывілізавана вырашаць спрэчкі, якія ўзнікаюць.

Как вам новость?
Головоломки