Шувалаў: Расія мае намер уступіць у СГА без Беларусі і Казахстана

27.04.2010 15:54
Архив Редакция

Расія мае намер працягваць працэс уступлення ў СГА па-за рамкамі Мытнага саюза з Беларуссю і Казахстанам. Пра гэта заявіў у Вашынгтоне першы віцэ-прэм'ер Расіі Ігар Шувалаў. "Расія мае намер спачатку ўступіць у сусветную гандлёвую арганізацыю самастойна, а затым ствараць агульны рынак у рамках Мытнага саюза з Беларуссю і Казахстанам", — сказаў ён.

Па словах Ігара Шувалава, Расія аформіць сваё членства асобна. «Усім будзе карысна, калі Расія стане членам СГА перш, чым мы створым агульны рынак з Казахстанам і Беларуссю», — цытуе ИТАР-ТАСС словы намесніка кіраўніка ўрада РФ.

Такім чынам, Масква перагледзела сваё стаўленне да ўступлення ў СГА. Раней меркавалася, што краіны-ўдзельніцы Мытнага саюза будуць уступаць у арганізацыю сумесна.

Урадавая дэлегацыя Расіі на чале з першым віцэ-прэм’ерам Ігарам Шувалавым правядзе ў аўторак, 27 красавіка, у Вашынгтоне перамовы па ўступленні РФ у СГА.

Как вам новость?
Головоломки