Шувалаў: разыходжанні па пошлінах ў Мытным саюзе застаюцца

05.07.2010 11:55
Архив Редакция

Віцэ-прэм'ер Расіі Ігар Шувалаў заявіў на прэс-канферэнцыі па выніках паседжання ЕўрАзЭС, што ў рамках Мытнага саюза захоўваюцца разыходжанні па адмене экспартных пошлінаў. "Беларускі бок па-ранейшаму лічыць, што фармаванне Мытнага саюза, адзінай мытнай тэрыторыі вядзе да адмены экспартных пошлінаў ва ўзаемным гандлі", - паведаміў расійскі віцэ-прэм'ер.

«Расійская Федэрацыя і Рэспубліка Казахстан — я падкрэсліваю, што гэта не рашэнне адной Расійскай Федэрацыі, на гэтым настойвае і Рэспубліка Казахстан — лічаць, што да фармавання Адзінай эканамічнай прасторы (АЭП) і ўступлення ўсіх пагадненняў, якія фармуюць АЭП, у кожнага боку застаецца права спаганяць экспартныя пошліны, пры фармаванні АЭП такіх магчымасцяў не застанецца», — заявіў намеснік кіраўніка ўрада Расіі, перадае РИА «Новости».

Ён таксама адзначыў, што Беларусь «настойвае на тым, што ўжо ў цяперашні час з утварэннем адзінай мытнай тэрыторыі такое права знікае». У прыватнасці, беларускі бок выступае за адмену пошліны на нафтапрадукты ўжо ў 2010 годзе, а на нафту — з першага студзеня 2011 года.

Як раней паведамляў Тэлеграф, на саміце ў Астане кіраўнікі Беларусі, Казахстана і Расіі падпісалі заяву аб уступленні ў сілу Мытнага кодэксу Мытнага саюза. У поўную сілу кодэкс пачне працаваць з шостага ліпеня.