Шувалаў: у Мытным саюзе Расія можа абысціся без Беларусі

28.06.2010 11:23
Архив Редакция

Першы віцэ-прэм'ер Расіі Ігар Шувалаў заявіў 28 чэрвеня, што другі этап фармавання Мытнага саюза магчымы і без удзелу Беларусі. Па словах намесніка кіраўніка ўрада РФ, канчатковае рашэнне па фармаце далейшай інтэграцыі ў Мытным саюзе будзе прынята ў Астане пятага ліпеня.

Як нагадаў Ігар Шувалаў, у гэты дзень у Казахстане пройдзе паседжанне міждзяржаўнага савета Еўразійскай эканамічнай супольнасці, перадае «Інтэрфакс».

«Гэтае рашэнне будзе аб другім этапе Мытнага саюза: альбо Расія, Казахстан і Беларусь, гэта значыць траісты фармат, як мы і дамаўляліся раней. Альбо гэта будзе фармат Расія і Казахстан», — сказаў расійскі віцэ-прэм’ер.

Разам з тым, намеснік кіраўніка ўрада РФ падкрэсліў, што на першым этапе фармавання Мытнага саюза, які стартаваў першага студзеня 2010 года, МС працаваў на траістай аснове. «Другі этап — больш цеснай інтэграцыі — гэта пытанне рашэнняў пятага ліпеня», — заявіў Ігар Шувалаў.

Как вам новость?