Шварцэнберг: Міхалевіч папрасіў прытулку ў Чэхіі

18.03.2011 12:53
Архив Редакция

Беларускі апазіцыйны кандыдат у прэзідэнты Алесь Міхалевіч, які пакінуў Беларусь, нягледзячы на тое, што КДБ забраў яго пашпарт, сапраўды знаходзіцца ў Чэшскай Рэспубліцы і папрасіў прытулку ў гэтай краіне. Пра гэта ў чацвер, 17 сакавіка, заявіў міністр замежных спраў Чэхіі Карэл Шварцэнберг.

«Спадар Міхалевіч сапраўды папрасіў даць яму візу, і мы выканалі яго просьбу. Згодна з наяўнай у нас інфармацыі, атрыманай з міністэрства ўнутраных спраў, ён таксама папрасіў прытулку ў Чэшскай Рэспубліцы», — цытуе міністра Чэшскае навінавае агенцтва са спасылкай на выданне Právo.

На думку палітыка, Алесь Міхалевіч павінен атрымаць прытулак у Чэхіі. «Я асабіста знаёмы са спадаром Міхалевічам і перакананы, што Чэшская Рэспубліка павінна даць яму прытулак, бо гэта адпавядае нашым традыцыям. Спадар Міхалевіч вызнае тыя ж каштоўнасці, што і мы, а я паважаю яго мужнасць», — заявіў Карэл Шварцэнберг.

Как вам новость?
Головоломки