Шведа прызначылі новым намеснікам генпракурора Беларусі

20.08.2010 09:05
Архив Редакция

Генеральны пракурор Беларусі Рыгор Васілевіч 17 жніўня прызначыў на пасаду намесніка генпракурора — начальніка следчага ўпраўлення Генпракуратуры Андрэя Шведа, які да гэтага займаў пасаду начальніка юрыдычнага ўпраўлення Дзяржаўнага сакратарыяту Савета бяспекі Беларусі. Прызначэнне Андрэя Шведа генпракурор ўзгадніў з кіраўніком дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам.

Андрэй Швед праходзіў службу ў органах беларускай пракуратуры з красавіка 1996 па кастрычнік 2006 года, у тым ліку з сакавіка 1998 года — непасрэдна ў пракуратуры Беларусі. Тут ён займаў пасады старшага пракурора аддзелу па наглядзе за расследаваннем крымінальных спраў і выкананнем законаў па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй, намесніка начальніка, а затым начальніка гэтага аддзелу. У снежні 2005 года яго прызначылі на пасаду начальніка ўпраўлення прававога забеспячэння, інфармацыі і грамадскіх сувязяў пракуратуры Беларусі.

Андрэй Швед актыўна ўдзельнічаў у расследаванні шэрагу складаных крымінальных спраў і кіраваў некалькімі следчымі групамі. За заслугі ў забеспячэнні законнасці, умацаванні правапарадку і барацьбе са злачыннасцю 8 красавіку 2005 года Андрэй Швед узнагароджаны ордэнам Пашаны, распавялі ў Генпракуратуры Беларусі.

У кастрычніку 2006 года яго прызначылі начальнікам экспертна-прававога аддзелу, а з верасня 2008 года Андрэй Швед ўзначальваў юрыдычнае ўпраўленне Дзяржаўнага сакратарыяту Савета бяспекі Беларусі.

За высокі прафесіяналізм, добрасумленнае выкананне службовых абавязкаў і асабісты ўнёсак у забеспячэнне нацыянальнай бяспекі ён неаднаразова заахвочваўся Дзяржаўным сакратаром Савета бяспекі Беларусі, а 30 ліпеня 2009 года Андрэй Швед абвясціў падзяку прэзідэнт Беларусі.

Как вам новость?
Головоломки