Шведас: Літва не імкнецца перавальваць нафту для Беларусі любой цаной

09.11.2010 17:12
Архив

Намеснік міністра энергетыкі Літвы Ромас Шведас 9 лістапада заявіў, што яго краіна не імкнецца да супрацоўніцтва з Беларуссю па перавалцы венесуэльскай нафты праз порт Клайпеды любой цаной. Па словах чыноўніка, магутнасці літоўскага тэрмінала Klaipedos nafta будуць задзейнічаны цалкам, нават калі Беларусь адмовіцца ад планаў па перавалцы венесуэльскай нафты праз порт Клайпеды.

«Мы паспрабавалі — усё добра. Цяпер калі нашы беларускія суседзі захочуць супрацоўнічаць, калі захочуць заказваць працы па перавалцы у Клайпедскім тэрмінале, мы гатовыя сур’ёзна абмяркоўваць, ужо абмеркавалі асноўныя прынцыпы. Калі нашы беларускія суседзі не захочуць гэтага, для нас гэта таксама не бяда. Мы нічога не прайграем, паколькі, як вядома, Klaipеdos nafta працуе на 100% сваёй магутнасці», — сказаў намеснік міністра энергетыкі Літвы, перадаюць РИА «Новости».

Як раней паведамляў Тэлеграф, у кастрычніку Літва і Беларусь дамовіліся аб транзіце венесуэльскай нафты праз Клайпедскі марскі порт. На працягу 2010 года плануецца перавезці прыкладна 2,5 млн. тон нафты.