Швейцарыя пашырае санкцыі ў дачыненні да Беларусі

22.02.2011 10:37
Архив Редакция

Швейцарыя ўключыла новыя прозвішчы ў спіс беларускіх чыноўнікаў, супраць якіх ўвяла санкцыі ў сувязі з парушэннем імі правоў чалавека. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Дзяржаўнага сакратарыята па пытаннях эканомікі Швейцарыі, якое было апублікавана ў панядзелак, 21 лютага. Дакумент у новай рэдакцыі пачынае дзейнічаць з 22 лютага.

Як ужо перадаваў Тэлеграф, у сувязі з фальсіфікацыяй выбараў у Беларусі і янаступным пераследам апазіцыі ЕС прыняў рашэнне замарозіць усе актывы і эканамічныя рэсурсы ў дачыненні да 157 прадстаўнікоў беларускіх уладаў. Візавыя санкцыі ўжытыя да 158 чыноўнікаў. Санкцыі ўступілі ў сілу 2 лютага.

Падобныя абмежаванні ўвяла і Швейцарыя — беларускім дзяржслужачым забаронена ўязджаць краіну, таксама могуць быць замарожаныя актывы і маёмасць на тэрыторыі Швейцарыі, якімі яны валодаюць. Раней Швейцарыя замарозіла рахункі прэзідэнта Туніса Зіна эль-Абідзін Бэн Алі і прэзідэнта Кот-д’Івуара Ларана Гбагбо. Акрамя таго, дзяржава збіраецца замарозіць усе рахункі былога прэзідэнта Егіпта Хосні Мубарака.

Па матэрыялах РИА «Новости».

Как вам новость?