Сямашка: Беларусь чакае ад Расіі раўнапраўя

07.10.2010 12:37
Архив Редакция

Беларусь нацэлена на далейшую інтэграцыю з Расіяй на аснове раўнапраўя. Пра гэта заявіў старшыня пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце, сувязі і прадпрымальніцтве Сяргей Сямашка.

«Беларусь заўсёды была і будзе прыхільніцай саюзнай інтэграцыі, але на ўмовах раўнапраўя», — заявіў Сяргей Сямашка. Каментуючы прынятую Дзярждумай Расіі заяву аб сітуацыі ў расійска-беларускіх адносінах, беларускі парламентарый сказаў, што перашкод для далейшай інтэграцыі з Расіяй і развіцця двухбаковага супрацоўніцтва ў розных напрамках ён не бачыць.

«І ў далейшым супрацоўніцтва, у тым ліку ў рамках Мытнага саюза будзе развівацца. Паміж рускім і беларускім народамі з даўніх часоў склаліся сяброўскія адносіны», — падкрэсліў Сяргей Сямашка.

Разам з тым, дэпутат адзначыў, што ў апошні час асобныя палітыкі ў Расіі дазваляюць сабе непрыемныя заявы на адрас Беларусі. Аднак гэтыя выказванні, на думку Сяргея Сямашкі, не павінны ніякім чынам паўплываць на сяброўскія адносіны паміж народамі Беларусі і Расіі, перадае БелТА.

«Яны ў першую чаргу адбіваюцца на рэпутацыі тых, хто дазваляе сабе такую рыторыку ў дачыненні да братняй дзяржавы», — лічыць Сяргей Сямашка.

Как вам новость?
Головоломки