Сямашка: Беларусь не будзе прадаваць "Беларуськалі"

17.06.2011 12:23
Архив Редакция

Першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка 17 чэрвеня паведаміў, што Беларусь не будзе прадаваць ААТ "Беларуськалі". Такую заяву віцэ-прэм'ер зрабіў у ходзе Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму.

Уладзімір Сямашка заявіў, што інфармацыя аб перамовах з расійскай кампаніяй «Уралкалій» з’яўляецца толькі здагадкамі журналістаў, перадае БелТА.

Як перадаваў Тэлеграф, прэзідэнт расійскай кампаніі «Уралкалій» Уладзіслаў Баўмгертнер заяўляў аб тым, што кампанія рыхтуе заяўку на куплю кантрольнага пакету акцый найбуйнейшага беларускага вытворцы угнаенняў ААТ «Беларуськалі». Паводле яго слоў, заяўка можа быць пададзена на працягу бліжэйшых месяцаў.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка не выключае магчымасці продажу акцый дадзенага прадпрыемстваў. «Мы абсалютна не супраць продажу пакетаў акцый акцыянерных таварыстваў, у тым ліку «Беларуськалія», — заявіў Аляксандр Лукашэнка. Ён адзначыў, што прадпрыемства ацэньваецца не менш чым у 30 млрд даляраў.

Как вам новость?
Головоломки