Сямашка: Беларусь пабудуе завод па выпрацоўцы звадкаванага газу

30.06.2010 12:23
Архив Редакция

Беларусь будзе будаваць завод па вытворчасці звадкаванага прыроднага газу. Пра гэта 30 чэрвеня на сумесным пасяджэнні палат Нацыянальнага сходу паведаміў першы віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка. "Сёння Беларусь думае пра тое, як дыверсіфікаваць пастаўкі і пастаўшчыкоў газу. Пра гэта думаюць усе, рашэнне гэтай праблемы ставіць перад сабой і Еўропа", — сказаў намеснік кіраўніка ўрада.

«У сувязі з гэтым надзвычай важна прыступіць у Беларусі да рэалізацыі перспектыўнага напрамку — вытворчасці звадкаванага прыроднага газу, — падкрэсліў Уладзімір Сямашка. — Па той жа трубе такі газ можна даставіць спажыўцу куды трэба, і гэта будзе каштаваць танней, чым прыродны газ».

Першы намеснік прэм’ер-міністра нагадаў, што сёння кошт прыроднага газу «фактычна фарміруецца ў залежнасці ад цаны на нафту». У сувязі з гэтым, па словах Уладзіміра Сямашкі, кошт звадкаванага прыроднага газу істотна ніжэйшы за той, што прапануе ў Еўропе расійскі газавы манапаліст «Газпром», перадае БелТА.

«А калі ўлічыць тое, што можна арганізаваць спотавыя (кропкавыя) продажы, то выкарыстанне такога энерганосьбіта будзе вельмі выгадным. У Еўропе сёння можна купіць звадкаваны прыродны газ па цане 150 даляраў за тысячу кубаметраў», — сказаў Уладзімір Сямашка, дадаўшы, што «таму трэба займацца гэтым працэсам, хто б што ні гаварыў».

Па словах намесніка кіраўніка ўрада, перад мінэнерга «была пастаўлена задача прапрацоўваць гэтае пытанне і магчымасці яго рашэння з найбліжэйшымі краінамі-суседзямі, якія таксама занепакоеныя гэтай праблемай».

Сямашка: магутнасці падземных газасховішчаў да 2020 года павялічаць да 4,5 млрд. кубаметраў

Уладзімір Сямашка таксама адзначыў, што да 2020 года магутнасці падземных газавых сховішчаў у Беларусі будуць павялічаны да 4,5 млрд. кубаметраў. «Беларусь яшчэ доўгі час будзе выкарыстоўваць газ у якасці асноўнага энерганосьбіта, — сказаў першы віцэ-прэм’ер. — З года ў год у краіне нарошчваецца спажыванне газу. У гэтым годзе плануецца ўжыць 21,6 млрд. кубаметраў газу. Гэтыя лічбы пацверджаны балансамі паліўна-энергетычных рэсурсаў з Расіяй».

Па словах намесніка кіраўніка ўрада, цяпер падземныя газавыя сховішчы Беларусі могуць захоўваць 980 млн. кубаметраў газу. Уладзімір Сямашка патлумачыў, што ў ПСГ запампоўваецца газ для таго, каб у неспрыяльныя перыяды можна было сістэмна адбіраць адтуль газ на спажывецкія патрэбы. «Каб спажывец не адчуў магчымых перабояў з газам», — удакладніў першы намеснік прэм’ер-міністра.

Как вам новость?