Сямашка: да канца года павінен быць адзіны абменны курс даляра

30.06.2011 12:44
Архив Редакция

Урад Беларусі і Нацыянальны банк да канца гэтага года павінны забяспечыць адзіны абменны курс на ўзроўні 5 тыс. рублёў за адзін даляр ці крыху больш. Аб гэтым заявіў 30 чэрвеня ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка.

Сямашка: амаль усе прадпрыемствы адаптаваліся да новага курсу даляра

Уладзімір Сямашка сказаў таксама, што амаль усе прадпрыемствы Беларусі адаптаваліся да новага курсу даляра. «Сёння амаль усе прадпрыемствы адаптаваліся да новага курсу даляра ў 5 тыс. рублёў», — сказаў Уладзімір Сямашка.

Першы віцэ-прэм’ер адзначыў, што «некаторыя прадпрыемствы адаптаваліся ўжо ў траўні». «Гэта было зроблена не за кошт павышэння цэн на тыя 56%, на якія быў дэвальваваны беларускі рубель. Хапіла 25-30%», — сказаў ён.

Уладзімір Сямашка растлумачыў, што сабекошт тавараў не складаецца на 100% з цэнfo на імпартныя матэрыялы або камплектуючыя. Акрамя таго, прадпрыемствы выкарыстоўвалі праграмы па матэрыяла- і энергазберажэнні. Складаней ідзе адаптацыя на нафтаперапрацоўчых прадпрыемствах. У той жа час «Нафтан», напрыклад, у цэлым выйшаў на рэнтабельнасць студзеня гэтага года, адзначыў першы намеснік прэм’ер-міністра, перадае БелТА.

«Цэны на прамысловыя тавары мы, я лічу, застабілізавалі», — сказаў першы віцэ-прэм’ер. «Няма падстаў для далейшага вялікага росту цэн ні на харчовыя тавары, ні на прамысловыя спажывецкія тавары», — заявіў Уладзімір Сямашка.

Закранаючы тэму коштаў на камунальныя паслугі, Уладзімір Сямашка таксама паведаміў, што цяпер ідуць перамовы з «Газпромам» па замарожванні і стабілізацыі цэн на газ. «Гэта дазваляе нам спадзявацца, што мы гэты ўсплеск энергетычны значна знізім», — адзначыў першы віцэ-прэм’ер, нагадаўшы, што ў апошні час значна павялічыліся затраты на куплю імпартных энерганосьбітаў — прыкладна на 4 млрд даляраў.

Как вам новость?
Головоломки