Сямашка: дадатнае сальда мінпрама павінна вырасці на 65%

08.04.2011 10:46
Архив Редакция

У 2011 годзе арганізацыі міністэрства прамысловасці Беларусі павінны выйсці на дадатнае сальда знешняга гандлю ў памеры 2,8 млрд. даляраў, заявіў на прэс-канферэнцыі 7 красавіка першы намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Сямашка. "Гэта вельмі сур'ёзная задача на фоне леташняга сальда ў 1,6 млрд. даляраў. Ім трэба дадаць яшчэ 60-65%", — адзначыў ён.

Першы віцэ-прэм’ер падкрэсліў, што па выніках першага квартала міністэрства выйшла на дадатнае сальда знешняга гандлю ў 680 млн. даляраў, што блізка да неабходных паказчыкаў. Уладзімір Сямашка адзначыў, што галоўнай задачай Беларусі з’яўляецца выхад на нулявое сальда знешняга гандлю з пераходам на дадатнае сальда, перадае БелТА.

Сямашка: інвестыцыі ў прамысловасць павінны вырасці ў чатыры разы

«Калі ў мінулай пяцігодцы мы інвеставалі з усіх крыніцаў на гэтыя мэты 27 трлн. рублёў, то ў бягучай пяцігодцы гэты аб’ём павінен вырасці да 96-98 трлн. рублёў і нават да 100 трлн. рублёў», — заявіў чыноўнік.

Паводле яго слоў, часу на разварушванне няма. «Нашым міністэрствам, ведамствам, прадпрыемствам пастаўленыя задачы па выкананні планаў будаўніцтва новых вытворчасцяў, участкаў укаранення новага абсталявання, тэхналогій. Гэтыя задачы, безумоўна, павінны быць выкананыя», — сказаў Уладзімір Сямашка.

Ён адзначыў, што ў найбліжэйшы час будзе зацверджана інвестыцыйная праграма, закліканая рэзка павялічыць тэмпы нарошчвання інвестыцый у прамысловае вытворчасць.

Сямашка: аб’ёмы вытворчасці за пяцігодку павінны вырасці на 60%

Чыноўнік паведаміў, што ў першым квартале 2011 года беларускія прадпрыемствы прадэманстравалі дастаткова высокія тэмпы росту вытворчасці (111,1%). Паводле яго слоў, краіна павінна захаваць набраны ўзровень мінулай пяцігодкі і нават перасягнуць яго. «Нашы прыкідкі кажуць аб тым, што мы захаваем набраны тэмп і нават пераўзыдзем яго па выніках першага квартала», — сказаў ён.

«Мы павінны забяспечыць гэты паказчык на ўзроўні 154-160%, для гэтага неабходна кожны год дадаваць 109-110,5%», — заявіў Уладзімір Сямашка.

Між тым першы віцэ-прэм’ер звярнуў увагу на тое, што ў студзені 2011 года доля стратных прадпрыемстваў мінпрама склала 20%.

Как вам новость?
Головоломки