Сямашка: на аднаўленне транзіту газу ў Еўропу трэба 8-10 гадзін

24.06.2010 13:48
Архив Редакция

Для ўзнаўлення транзіту расійскага газу ў Еўропу ў поўным аб'ёме спатрэбіцца восем-дзесяць гадзін. Аб гэтым 24 чэрвеня на паседжанні аператыўнага штаба па забеспячэнні ўстойлівай працы сістэмаў газа- і энергазабеспячэння ў міністэрстве энергетыкі заявіў першы віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка.

Па словах намесніка кіраўніка ўрада, работа па аднаўленні транзіту пасля яго частковага абмежавання ўжо вядзецца, а паскорыць гэты працэс Беларусь зможа пасля атрымання афіцыйнага пацверджання плацяжу ад «Газпрома» за транзіт, перадае БелаПАН.

У гэтым выпадку расійскі канцэрн зможа павялічыць магутнасць перапампоўвання газу, каб хутчэй аднавіць працу газатранспартнай сістэмы да штатнага рэжыму і скараціць тым самым тэрміны аднаўлення прапампоўкі ў поўным аб’ёме на дзве-тры гадзіны, адзначыў Уладзімір Сямашка.

Как вам новость?
Головоломки