Сямашка: нафта ў Беларусь па трубаправоду Адэса-Броды пойдзе з 29 студзеня

28.01.2011 15:53
Архив Редакция

Пастаянныя пастаўкі па трубаправодзе Адэса — Броды нафты на Мазырскі нафтаперапрацоўчы завода пачнуцца з 29 студзеня. Пра гэта 28 студзеня паведаміў на пасяджэнні Гомельскага аблвыканкама заявіў першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка. Паводле яго слоў, танкер з нафтай ўжо прышвартаваўся ў марскім порце. 

Як адзначыў першы віцэ-прэм’ер, на Мазырскі НПЗ будзе пастаўляцца азербайджанская нафта, замяшчаючы па свопавай дамове венесуэльскую. Яе ў 2010 годзе па падобнай схеме плануецца прапампаваць каля чатырох мільёнаў тон, перадае БелТА.

Уладзімір Сямашка заявіў, што МНПЗ ў гэтым годзе будзе працаваць на поўную магутнасць. У прыватнасці, нягледзячы на замінку у працы завода, па выніках першага квартала тэмп выпуску таварнай прадукцыі павінен вырасці не менш, чым на 10% да ўзроўню мінулага года.

Першы намеснік кіраўніка ўрада таксама паведаміў, што падчас перамоваў з Расіяй беларускаму боку ўдалося знізіць прыкладна ў тры разы прапанаваны расійцамі кошт 1 тоны нафты ў 90-100 даляраў.

Как вам новость?
Головоломки