Сямашка: інфляцыя за тры месяцы не перавысіла 2,5%

09.04.2010 09:18
Архив Редакция

Першы віцэ-прэм'ер Беларусі Ўладзімір Сямашка паведаміў восьмага красавіка, што, паводле афіцыйных дадзеных, за першыя тры месяцы гэтага года інфляцыя ў краіне склала 2,5%. Пры гэтым, як адзначыў першы намглавы ўрада, гэты ўзровень з'яўляецца адным з самых нізкіх сярод дзяржаў постсавецкай прасторы.

У якасці прыкладу Ўладзімір Сямашка прывёў адпаведныя паказчыкі ў Расіі (3,2%), Украіне (4,7%) і Казахстане (2,9%), перадае БелТА.

Як раней паведамляў Тэлеграф, па дадзеных Белстата за студзень-люты 2010 года, кошты на прадукты ў Беларусі павялічыліся на 1,7%. У лютым кошты на харчаванне ў параўнанні са студзенем нявечыліся на 0,9%. Спецылісты Белстата адзначылі, што больш за ўсё падаражэў цукар (на 15,9%), бульба (на 9%), садавіна (на 7,1%), гародніна (на 4%).

Как вам новость?
Головоломки