Сямашка: па трубаправодзе Адэса-Броды не будуць пампаваць венесуэльскую нафту

09.11.2010 11:13
Редакция

Першая спробная прапампоўка 80 тыс. тон нафты для Беларусі праз нафтаправод Адэса-Броды адбудзецца 17 лістапада 2010 года ў аверсным рэжыме. Аднак гэта будзе не венесуэльская нафта. Пра гэта 8 лістапада паведаміў першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка. "Гэта будзе іншая нафта", — заявіў ён.

Паводле яго слоў, Беларусь прапрацоўвае магчымасці атрымання нафты па схеме своп. «Гэта аптымальная схема пастаўкі, мы яе прапрацоўваем з рознымі нафтавымі кампаніямі, але паколькі гэта яшчэ знаходзіцца ў стадыі прапрацоўкі, то канкрэтыкі я вам сказаць не магу», — адзначыў намеснік прэм’ер-міністра, перадае БелТА.

Як распавёў Уладзімір Сямашка, пастаўкі нафты ў Беларусь з Венесуэлы будуць ажыццяўляцца праз порты ў Эстоніі, порт Адэсы ў Украіне, магчыма таксама праз порты Клайпеды ў Літве і Вентспілсу ў Латвіі.

Як раней паведамляў Тэлеграф, 17 сакавіка ў Каракасе Венесуэла і Беларусь падпісалі дакументы аб пастаўцы ў 2010 годзе ў Беларусь 4 млн. тон венесуэльскай нафты. «Венесуэла ўпершыню выходзіць з нафтай у Еўропу», — падкрэсліў прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес.

Как вам новость?
Головоломки

Для обеспечения удобства пользователей сайта используются cookies

15
Посмотреть