Сямашка: РФ адменіць нафтапошліны для Беларусі назаўжды

10.12.2010 08:37
Архив Редакция

Першы віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка заявіў 9 снежня, што пагадненне паміж Мінскам, Масквой і Астаной аб адмене пошлінаў на нафту і нафтапрадуктаў у Мытным саюзе будзе бестэрміновым. Раней аб адмене Расіяй пошлінаў на нафту з 2011 года заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

«Мы знялі мытныя пошліны на нафту, нафтапрадукты, што пастаўляюцца з Расіі і, што вельмі важна, на ўвоз сыравіны для нашых нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў з Расіі. Мы далі магчымасць нашым прадпрыемствам у Казахстане, Расіі і асабліва Беларусі магчымасць свабодна канкураваць», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Як ужо перадаваў Тэлеграф, некалькімі гадзінамі раней кіраўніца мінэканамразвіцця РФ Эльвіра Набіуліна назвала ў якасці ўмовы адмены пошлінаў на нафту для Беларусь з першага студзеня ратыфікацыю Мінскам ўсіх дакументаў па стварэнні Адзінай эканамічнай прасторы (АЭП). Пры гэтым Беларусь будзе выплочваць Расіі 100% экспартных пошлінаў на нафтапрадукты.

«Мы адмяняем ва ўзаемным гандлі пошліны на нафту. Мы будзем пастаўляць нафту ў Беларусь бяспошлінна, а з нафтапрадуктаў пошліны будуць брацца на знешніх межах і пералічвацца ў расійскі бюджэт», — растлумачыла Эльвіра Набіуліна.

Как вам новость?
Головоломки