Сямашка: сельская гаспадарка перашкаджае росту ВУП

10.11.2010 13:22
Архив Редакция

Выйсці на запланаваных на 2010 год паказчыка валавога ўнутранага прадукту ў 7-8% Беларусі будзе не лёгка. Пра гэта 9 лістапада заявіў першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка. Паводле яго слоў, у першую чаргу гэтаму будзе перашкаджаць адставанне тэмпаў развіцця сельскагаспадарчай галіны.

Разам з тым Уладзімір Сямашка паведаміў, што ўрад цяпер шукае рэзервы, каб выканаць прагноз па росце ВУП. Першы віцэ-прэм’ер адзначыў, што ў студзені-кастрычніку 2010 года тэмпы росту прамысловай вытворчасці ў Беларусі, паводле папярэдніх дадзеных, склалі 10,5%. Па выніках года гэты паказчык чакаецца на ўзроўні 11-12%, перадае БелаПАН.

Як раней перадаваў Тэлеграф, паводле рэйтынгу Міжнароднага валютнага фонду па паказчыку росту ВУП Беларусь уваходзіць у лік лідараў сярод еўрапейскіх краін і краін былога СССР. У кастрычніку гэтага года МВФ павялічыў прагноз росту эканомікі Беларусі ў 2010 годзе, паведаміўшы, што рост ВУП Беларусі ў 2010 годзе складзе 7,2% замест 2,4%, прагназаваных ў траўні гэтага года.

Как вам новость?
Головоломки