Сямашка: таваразварот з Венесуэлай можа скласці 5-6 млрд. даляраў

22.03.2010 10:42
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу, каб усе беларуска-венесуэльскія праекты запрацавалі да першага ліпеня 2011 года. Пра гэта прэзідэнт заявіў па выніках свайго візіту ў Венесуэлу. Па словах жа першага намесніка прэм'ер-міністра Беларусі Уладзіміра Сямашкі, пры рэалізацыі ўсіх праектаў Беларусь і Венесуэла ў стане выйсці на таваразварот у пяць-шэсць мільярдаў даляраў.

Намеснік старшыні беларускага ўрада нагадаў, што ў 2009 годзе аб’ём таваразвароту дзвюх краін склаў 235 млн. даляраў і быў сфармаваны галоўным чынам за кошт беларускага экспарту. «У цяперашнім годзе, думаю, гэта лічба разы ў два будзе вышэйшай», — адзначыў Уладзімір Сямашка.

«Сама сітуацыя прымусіла Беларусь дыверсіфікаваць рынкі і больш актыўна працаваць у іншых кірунках, не сыходзячы з традыцыйных рынкаў збыту беларускай прадукцыі. «І вось вынік: за чатыры гады мы атрымалі паўмільярдны рынак. А калі запрацуюць усе сумесныя праекты, дык таваразварот Беларусі і Венесуэлы ў бліжэйшыя гады складзе пяць-шэсць мільярдаў даляраў. Гэта лічба абсалютна рэальная і дасягальная», — падкрэсліў віцэ-прэм’ер, паведамляе БелТА.

Сямашка: прыбытак «Беларуснафты» ў Венесуэле склала 105 млн. даляраў

Уладзімір Сямашка паведаміў, што чысты прыбытак РУП «Вытворчае аб’яднанне «Беларуснафта» за тры гады працы ў Венесуэле склала 105 млн. даляраў. «Гэта значная лічба і для прадпрыемства, і ў цэлым для нашай краіны. ВА «Беларуснафта» ўжо амаль напалову выплаціла так званыя бонусы за распрацоўку радовішчаў. І далей такія радовішчы будуць павялічвацца, аб’ём будзе нарошчвацца», — запэўніў віцэ-прэм’ер.

Па словах намесніка старшыні беларускага ўрада, у бліжэйшыя гады стаіць задача выйсці прынамсі на дзесяць мільёнаў тон здабычы нафты ў Венесуэле. «Ёсць вельмі сур’ёзныя праекты па пашырэнні нашага ўдзелу ў выведцы і давыведцы, адзнацы запасаў і потым распрацоўцы газавых і нафтавых радовішчаў у Венесуэле», — падкрэсліў Уладзімір Сямашка, дадаўшы, што Беларусь на сённяшні дзень імпартуе 21,5 млн. тон нафты і на гэтым фоне дзесяць мільёнаў тон вельмі значная лічба.

Как вам новость?