Сямашка: венесуэльская нафта таннейшая за расійскую з пошлінай

30.06.2010 14:51
Архив Редакция

Першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка заявіў, што Беларусі выгадней купляць венесуэльскую нафту, чым расійскую з пошлінай. Таксама, па словах Уладзіміра Сямашкі, Беларусь прапрацоўвае альтэрнатыўныя шляхі дастаўкі венесуэльскай нафты на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы.

Першы віцэ-прэм’ер лічыць, што Беларусі не варта замыкацца на адным маршруце. «Павінна быць ініцыятыва, якая будзе ўлічваць у першую чаргу чыста эканамічны фактар — дзе лепш, дзе танней, важны кожны даляр», — цытуе Уладзіміра Сямашку БелТА.

Намеснік кіраўніка ўрада заявіў, што вынікі прапрацоўкі альтэрнатыўных шляхоў паставак венесуэльскай нафты ў Беларусь стануць вядомыя да канца ліпеня.
Уладзімір Сямашка не выключыў магчымасці ўдзелу ў пастаўках нафты ў Беларусь і іншых краінаў (акрамя Украіны) у аверснай прапампоўцы нафты па нафтаправодзе Адэса-Броды. У прыватнасці, трэцяй краінай, якая можа падключыцца да гэтага праекту, можа стаць Азербайджан, адзначыў першы віцэ-прэм’ер.

Беларусь захоўвае свае патрабаванні па ўваходжанні ў Мытны саюз

Акрамя таго, Уладзімір Сямашка заявіў, што адказы на патрабаванні беларускага боку адносна умоваў уступлення ў Мытны саюз будуць дадзены чацвертага-пятага ліпеня.
«Гэта нонсэнс, што Расія ўвяла пошліны на нафтапрадукты. Добра, у рэшце мы пагадзіліся на нафтавыя пошліны, але на нафтапрадукты — гэта з юрыдычнага пункту гледжання незаконна і супярэчыць усім міжнародным пагадненням», — адзначыў першы намеснік прэм’ер-міністра.

Уладзімір Сямашка таксама дадаў, што такія ўмовы прымусілі Беларусь больш актыўна працаваць на іншых рынках, дзе раней краіна не прысутнічала. «Пры гэтым Беларусь не мае намеру сыходзіць з рынкаў, дзе працавала дзесяцігоддзямі, у тым ліку і з расійскага», — падсумаваў намеснік кіраўніка ўрада.

Как вам новость?