Сямашка: венесуэльская нафта выгаднейшая за расійскую

29.11.2010 09:46
Архив

Рэспубліцы Беларусь выгадней купляць венесуэльскую нафту, чым расійскую са стоадсоткавай пошлінай. Пра гэта 28 лістапада ў эфіры тэлеканала АНТ паведаміў першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка. "Я не магу сказаць усё, але трэба адзначыць, што нам выгадней купляць венесуэльскую нафту, чым расійскую са стоадсоткавай пошлінай", - адзначыў ён.

Замена чыгуначнага транспарту на трубаправодны дазваляе Беларусі з кожнай тоны нафты атрымліваць дадаткова да 30 даляраў, паведаміў намеснік прем’ер-міністра, перадае БелТА.

«Гэта супастаўна з той нормай прыбытку нашых заводаў — Мазырскага НПЗ, Наваполацкага НПЗ, якую яны сёння зарабляюць пры перапрацоўцы нафты, якая патрэбна для жыццядзейнасці завода. Гэта вялікая лічба — 30 даляраў на тоне», — падкрэсліў Уладзімір Сямашка.