Сярэдні заробак у Берасцейскай вобласці знізіўся да 283 даляры

25.05.2011 11:55
Архив Редакция

Найменшая намінальная налічаная ў красавіку заработная плата ў Беларусі зарэгістравана ў Берасцейскай вобласці — 1,4 млн рублёў, або 283 даляры. У Мінску яна склала 2,03 млн рублёў (412 даляраў), Мінскай вобласці — 1,54 млн (312 даляраў), у Гомельскай — 1,46 млн (297), у Гарадзенскай — 1,43 млн (290), у Магілёўскай — 1,42 млн (287), у Віцебскай — 1,41 млн (285).

Найбольш высокія тэмпы росту рэальнай заработнай платы ў студзені-красавіку 2011 года да ўзроўню студзеня-красавіка 2010 года адзначаныя ў Магілёўскай вобласці. Тут заробак за год вырас на 27,5%. Менш за ўсё зарплаты выраслі ў Мінску — толькі на 19,4%. Пра гэта сведчаць звесткі Нацыянальнага статыстычнага камітэту.

У Віцебскай вобласці тэмп росту рэальнай зарплаты склаў 125,9%, у Мінскай — 124,4%, у Гарадзенскай — 124,2%, у Берасцейскай — 123,9%, у Гомельскай — 123%.

Як раней паведамляў Тэлеграф, налічаная сярэдняя зарплата працаўнікоў Беларусі ў красавіку гэтага года склала 1,56 млн рублёў, або 317 даляраў (у сакавіку — 1,53 млн рублёў ці 311 даляраў).

Как вам новость?
Головоломки