Сярэдні заробак у Мінску перавысіў 1,5 млн. рублёў

25.06.2010 10:04
Архив Редакция

Па дадзеных галоўнага статыстычнага ўпраўлення Мінгарвыканкама, у траўні сярэдні заробак у Мінску перавысіў паўтара мільёны рублёў і дасягнуў 1,514 млн. рублёў. Больш за ўсё ў сталіцы зараблялі працаўнікі сферы інфармацыйна-вылічальнага абслугоўвання — 2,13 млн. рублёў.

На другім і трэцім месцах па ўзроўні заробку ідуць занятыя ў галіне матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння і збыту — 2,11 млн. рублёў і агульнай камерцыйнай дзейнасці — 2,1 млн. рублёў, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».

Далей па ўзроўні заробкаў размясціліся працаўнікі сферы будаўніцтва (1,98 млн. рублёў), прадпрыемстваў сувязі (1,87 млн.), сферы навукі і навуковага суправаджэння (1,62 млн.), прамысловасці (1,49 млн.), нерухомасці (1,465 млн.), гандлю і грамадскага харчавання (1,34 млн.) і жыллёва-камунальнай гаспадаркі (1,19 млн. рублёў).

Менш за ўсё ў траўні зараблялі мінчане, занятыя невытворчыя відамі бытавога абслугоўвання (1,06 млн. рублёў), працаўнікі сферы аховы здароўя (1,05 млн.) і адукацыі (996 тыс. рублёў).

Дадзеныя па заробках суб’ектаў малога прадпрымальніцтва ў паведамленні статупраўлення Мінску не прыводзяцца.

Как вам новость?
Головоломки