Скандынавія прыпыніла супрацоўніцтва з Беларуссю

10.02.2011 09:22
Архив Редакция

Парламенцкая арганізацыя Паўночная Рада, куды ўваходзяць Данія, Ісландыя, Нарвегія, Фінляндыя і Швецыя, прыпыніла супрацоўніцтва з уладамі Беларусі да паляпшэння палітычнай сітуацыі ў краіне і вызвалення затрыманых апазіцыянераў. Аб гэтым прэзідэнт Паўночнай Рады Хенрык Дам Крыстэнсан заявіў у лісце на імя старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі. 

Кіраўнік арганізацыі таксама падкрэсліў, што запланаваны візіт-навучанне для беларускіх палітыкаў будзе адкладзены, перадае АФН.

Акрамя таго, Паўночная Рада выказала глыбокае шкадаванне ў сувязі з арыштам апазіцыйных палітыкаў, у тым ліку экс-кандыдатаў у прэзідэнты.

Паўночная Рада разам з Балтыйскай асамблеяй з 2007 года арганізавала шэраг круглых сталоў для беларускіх дэпутатаў і прадстаўнікоў апазіцыйных партый. Апошні круглы стол прайшоў у Мінску ў сакавіку 2010 года.

Как вам новость?