Скэнлан: сабрацца на плошчы — нармальная дэмакратычная практыка

14.12.2010 15:56
Архив Редакция

Выйсці на плошчу і абмеркаваць вынікі выбараў — гэта з'яўляецца абсалютна нармальнай практыкай для еўрапейскіх дэмакратычных краінаў. Такую заяву зрабіў часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Майкл Скэнлан на сустрэчы з журналістамі 13 снежня ў Мінску. У людзей павінна быць упэўненасць, што іх галасы ўлічаць, лічыць дыпламат.

«У гэтым і заключаецца легітымнасць працэсу — працэсу, у якім людзі ўпэўненыя», — перадае словы Майкла Скэлана «Народная воля». «Пытанне ў тым, ці зробяць ЦВК і ўрад дастаткова крокаў, каб выбары прайшлі ў адпаведнасці са стандартамі АБСЕ», — адзначыў ён.

Каб грамадзяне маглі зрабіць свой выбар усвядомлена, яны павінны валодаць найбольш поўнай інфармацыяй, нагадаў прадстаўнік ЗША. Ён прывёў дадзеныя прамежкавай справаздачы БДІПЧ АБСЕ, у якой гаворыцца, што на працягу выбарчай кампаніі беларускія дзяржаўныя СМІ надаюць больш увагі Цэнтрвыбаркаму і Аляксандру Лукашэнку, чым астатнім кандыдатам у прэзідэнты.

«Электарат, такім чынам, не інфармаваны, і выбаршчыкі, такім чынам, не змогуць прыняць інфармаваныя рашэнні», — зрабіў выснову Майкл Скэнлан.

Скэнлан: у Беларусі ёсць яшчэ тыдзень, каб выканаць стандарты АБСЕ

Кіраўнік амерыканскай дыпмісіі сказаў, што ў ЗША няма фаварыта на гэтых выбарах, і адзначыў, што легітымнасьць выбарчага працэсу будзе аўтаматычна азначаць легітымнасць таго, хто выйграе.

Як заявіў кіраўнік дыпмісіі ЗША «Еўрапескаму радыё ў Беларусі», да 19 снежня застаўся тыдзень, і за гэты час беларускія ўлады могуць зрабіць станоўчыя крокі, каб прэзідэнцкія выбары былі прызнаныя міжнароднай супольнасцю.

«АБСЕ вельмі канкрэтна пазначыла свае стандарты, і пытанне аб тым, ці будуць яны ажыццяўляцца, яшчэ пакуль на дадзены момант застаецца адкрытым», — канстатаваў дыпламат.

Ён выказаў надзею, што Беларусь абярэ шлях дэмакратыі, часткай якой з’яўляюцца і выбары. Дыпламат падкрэсліў, што пазіцыя, якую займае ЗША па гэтым пытанні, не зменіцца.

Как вам новость?