Скэнлэн: Беларусі патрэбныя структурныя змены ў эканоміцы

03.06.2011 17:15
Архив Редакция

Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Майкл Скэнлэн заявіў, што афіцыйнаму Мінску неабходна правесці структурныя рэформы, каб выратаваць эканоміку. "Многія гады эканамічны рост Беларусі залежаў ад знешніх субсідый, у асноўным у сферы энергарэсурсаў", — адзначыў дыпламат.

«Такія меры не ствараюць устойлівасці — чым даўжэй падтрымліваць эканамічную сітуацыю штучна, тым цяжэйшы непазбежны зварот да рэальнасці. Рашэнне не заключаецца ў пошуку новых субсідый або адміністрацыйных мерах. Як адзначалі многія эканамісты, дадзены крызіс з’яўляецца сістэмным. Выхад з яго патрабуе структурных рэформаў і большай ролі прыватнага сектару ў эканоміцы», — сказаў Майкл Скэнлэн.

Ён таксама выказаў здзіўленне заявамі некаторых беларускіх чыноўнікаў і журналістаў дзяржаўных СМІ, якія «перакладалі віну на змову гуртовых пастаўшчыкоў і на тое, што насельніцтва купляла аўтамабілі за мяжой», перадае БелаПАН.

«Я не эканаміст, таму не буду прапаноўваць канкрэтныя рэцэпты, як вылечыць дадзеную эканамічную праблему. Але патрэбныя структурныя змены, якія вызваляць прадпрымальніцкі патэнцыял грамадзян Беларусі, якія цяпер стрымліваецца», — упэўнены часовы павераны.

«Для ўсіх гульцоў эканомікі — ці тодзяржаўныя прадпрыемствы, замежныя інвестары ці беларускі прыватны сярэдні і малы бізнэс — павінны быць роўныя ўмовы. Гэта тая вобласць, дзе павінна быць адкрытая дыскусія, свабодны абмен думкамі і ідэямі і ўсебаковы дыялог», — падкрэсліў амерыканскі дыпламат.

Как вам новость?