Скэнлэн: легітымнасць выбарчага працэсу дае легітымную перамогу

21.09.2010 16:34
Архив Редакция

Легітымнасць выбарчага працэсу забяспечыць легітымнасць пераможца на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі. Аб гэтым заявіў 20 верасня часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Майкл Скэнлэн. "Злучаныя Штаты звяртаюць увагу на працэс. Калі выбары свабодныя, празрыстыя і адкрытыя, яны адлюстроўваюць погляды беларускага народа", — падкрэсліў амерыканскі дыпламат.

«Мы будзем перадаваць у Вашынгтон аб нашых назіраннях, але нашая роля, наш мандат для пяці чалавек не заключаецца ў маніторынгу выбараў», — цытуе Майкла Скэнлэн tttt_tel.

«Увесну 2009 года мы віталі пачатак дыялогу паміж Цэнтральнай выбарчай камісіяй і Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ па рэформе выбарчага заканадаўства. На жаль, ён не быў працягнуты. Некаторыя важныя змены маглі і павінны былі б быць унесены», — паведаміў Майкл Скэнлэн.

Амерыканскі дыпламат растлумачыў, што адным з такіх прапанаваных змяненняў было прадстаўленне мясцовым і міжнародным назіральнікам магчымасці знаходзіцца побач са сталом, за якім падлічваюць галасы. Аднак ЦВК не падтрымаў дадзеную прапанову.

«Вельмі важна, каб скрыні былі празрыстымі. Пяць дзён датэрміновага галасавання — гэта незвычайная практыка для гэтага рэгіёну. Важна, каб працэс выбараў быў сумленным і празрыстым, калі ў людзей ёсць магчымасць весці перадвыбарную барацьбу і мець сваіх прадстаўнікоў у выбарчых камісіях», — лічыць часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі.

Па словах Майкла Скэнлэна, у гэтым зацікаўленыя ўсе бакі, бо гэта гарантуе прызнанне вынікаў прэзідэнцкіх выбараў як у самой Беларусі, так і за яе межамі. «Найлепшым для беларускага ўраду было б ўнясенне зменаў, якія дазваляюць ўдзел у выбарах, распаўсюд сваіх інфармацыйных матэрыялаў, мець роўны доступ да сродкаў масавай інфармацыі, распавесці аб сваім пункце гледжання», — заявіў Майкл Скэнлэн.

«Гэта дало б людзям магчымасць прымаць інфармаваныя рашэнні аб тым, які кандыдат лепш выяўляе іх інтарэсы, і чыя палітыка іх больш за ўсё задавальняе», — лічыць амерыканскі дыпламат. Акрамя таго Майкл Скэнлэн лічыць, што ў інтарэсах беларускага ўрада таксама было б запрашэнне назіральнікаў АБСЕ для правядзення доўгатэрміновага назірання за ўсім выбарчы працэсам.

Как вам новость?
Головоломки