Сікорскі: Пачобут — закладнік польска-беларускіх адносін

15.06.2011 11:18
Архив Редакция

Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі лічыць, што карэспандэнт польскай Gazety Wyborczej Андрэй Пачобут стаў закладнікам польска-беларускіх адносін. "Андрэй Пачобут — грамадзянін Беларусі польскага паходжання, якога, незалежна ад таго, што ён сам робіць, Аляксандр Лукашэнка выкарыстоўвае для камунікацыі з урадам Польшчы", — адзначыў 14 чэрвеня кіраўнік польскага МЗС.

Радаслаў Сікорскі лічыць такія паводзіны «зусім непрымальнымі». Паводле яго слоў, Польшча «не паддасца на шантаж і будзе працягваць абараняць усіх вязняў сумлення», перадае ІА «REGNUM-Беларусь».

Радаслаў Сікорскі адзначыў, што арышт Андрэя Пачобута на падставе «абсурдных абвінавачанняў» з’яўляецца прыкладам «дрэннай палітыкі беларускіх уладаў, якая наносіць шкоду іміджу краіны».

Са свайго боку кіраўнік МЗС Польшчы падпісаўся пад патрабаваннем рэдакцыі Gazeta Wyborcza аб вызваленні Пачобута, а таксама выказаў падзяку старшыню Еўрапарламенту Ежы Бузеку, прэзідэнту ЗША Бараку Абаму і іншым палітыкам, якія настойваюць на вызваленні польскага журналіста.

Як перадаваў Тэлеграф, у аўторак, 14 чэрвеня, у Ленінскім судзе Горадні пачаўся судовы працэс карэспандэнта польскай Gazety Wyborczej Андрэя Пачобута. Пасяджэнне абвешчана закрытым, на яго не пусцілі нават сваякоў журналіста. Андрэя Пачобута абвінавацілі ў абразе і паклёпе ў адносінах прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

Как вам новость?
Головоломки