Сікорскі: Польшча супрацоўнічае і з КНДР, і з Беларуссю

24.05.2010 15:56
Архив Редакция

Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі паведаміў, што Польшча акрамя Беларусі, супрацоўнічае са шматлікімі краінамі-членамі ААН, уключаючы і Паўночную Карэю, і Саудаўскую Аравію. "І далёка не кожная з гэтых краін можа пахваліцца дэмакратычнай палітычнай сістэмай. І я хацеў бы сказаць, што мы зусім не падтрымліваем палітычныя сістэмы ў гэтых краінах", — сказаў кіраўнік МЗС Польшчы.

«Я праводзіў шматлікія сустрэчы і кансультацыі з прадстаўнікамі беларускай апазіцыі, і беларускія апазіцыянеры кожны раз спрабавалі мяне пераканаць у неабходнасці дыялогу з беларускай уладай. Несумненна, сістэма кіравання ў Беларусі досыць спецыфічная, але Беларусь — наш сусед, а суседзяў не выбіраюць», — расказаў Радаслаў Сікорскі, перадае прэс-цэнтр «Хартыі 97».
Па словах кіраўніка польскага МЗС, адносіны паміж Еўрасаюзам і Беларуссю праходзілі розныя стадыі і формы. «І палітыка ізаляцыі, якая мела месца апошнія 15 гадоў, на мой погляд, не прынесла ніякіх вынікаў. Хутчэй наадварот. Менавіта ў час перыяду ізаляцыі адбылося некалькі палітычных забойстваў», — сказаў Радаслаў Сікорскі.
«Я лічу, што кожнаму партнёру неабходна даць магчымасць выбару. Гэта выбар паміж самаізаляцыяй і супрацоўніцтвам з Еўрасаюзам. Калі ўлады Беларусі пойдуць па шляху рэпрэсій, тады гэта прывядзе да самаізаляцыі. Хаця нам, вядома, хацелася б бачыць беларускую палітыку больш ураўнаважанай», — адзначыў польскі міністр.
«Я не лічу, што мы маўчым з нагоды рэпрэсій у Беларусі. Я думаю, калі б вы спыталі ў беларускіх чыноўнікаў, яны б вам сказалі, наколькі палякі актыўныя ў пытаннях правоў чалавека ў Беларусі», — падсумаваў кіраўнік МЗС Польшчы.

Как вам новость?
Головоломки