Сікорскі: Варшава дэ-факта прызнае Лукашэнку прэзідэнтам Беларусі

06.01.2011 12:39
Архив Редакция

Польшча будзе прымаць пераабранага на чацверты тэрмін Аляксандра Лукашэнку як дэ-факта прэзідэнта. Пра гэта 5 студзеня на пасяджэнні камісій па знешніх зносінах Сойму і Сенату Польшчы заявіў міністр замежных спраў Радаслаў Сікорскі. "А МЗС не прадугледжвае сустрэчаў на высокім узроўні польскіх уладаў з Аляксандрам Лукашэнкам", - дадаў польскі міністр.

Пры гэтым Радаслаў Сікорскі нагадаў, што АБСЕ не прызнала вынікаў выбараў, якія прайшлі ў Беларусі, паведамляе Polskieradio.pl. Польскі міністр таксама падкрэсліў, што пазіцыя Польшчы будзе заключацца ў тым, што краіна не будзе ствараць пратакольных праблемаў.

Кіраўнік МЗС Польшчы таксама сказаў: «Калі б прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка не дапусціў фальсіфікацый вынікаў выбараў, то ў другім туры павінен быў змагацца з адным з апазіцыйных кандыдатаў».