Сікорскі заклікаў улады Беларусі правесці сістэмныя змены

09.04.2010 10:42
Архив Редакция

Міністэрства замежных спраў Польшчы заклікае беларускія ўлады да дэмакратычных «сістэмных змен». Кіраўнік замежнапалітычнага ведамства Польшчы Радаслаў Сікорскі пацвердзіў сваю гатовасць да шырокага супрацоўніцтва з Беларуссю. Выступаючы восьмага красавіка ў польскім Сойме, міністр адзначыў, што сістэмныя змены таксама павінны закрануць і пытанне польскай меншасці.

«Гэтыя змены павінны складацца з — у адпаведнасці з прынцыпамі дэмакратыі і правоў чалавека — права на свабоду асацыяцыі, якая аб’ядноўвае прадстаўнікоў польскай меншасці ў Беларусі, чаго і патрабуе Варшава», — заявіў міністр замежных спраў Польшчы, паведамляе агенцтва РАР.

Па меркаванні Радаслава Сікорскага, сапраўдны тэст на дэмакратыю прайшла Ўкраіна, пра што сведчаць апошнія прэзідэнцкія выбары. «Мы спадзяемся, што ўкраінскі палітычны клас будзе спрыяць паскарэнню палітычнай і эканамічнай мадэрнізацыі, пра што сведчыць яе праеўрапейскі выбар», — дадаў міністр.

Як паведамляў раней Тэлеграф, 19 сакавіка ў міністэрстве замежных спраў Беларусі пачала працу беларуска-польская камісія па неафіцыйным Саюзе палякаў на Беларусі.
 
Беларускую дэлегацыю ўзначальвае ўпаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леанід Гуляка, польскую — першы намеснік міністра замежных спраў Анджэй Крэмер.

Камісія спрабуе ўрэгуляваць канфлікт вакол СПБ. Чальцы абодвух саюзаў палякаў спадзяюцца на рашэнне спрэчных пытанняў. Польскі бок выступае за легалізацыю дзейнасці арганізацыі на чале з Анжалікай Борыс.

Как вам новость?